Твая зямля – твой конкурс

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае прадпрыемствы і арганізацыі, жыхароў Стаўбцоўшчыны да ўдзелу ў шматлікіх конкурсах на экалагічную тэматыку.

Сярод такіх конкурсаў, аб’яўленых Мінпрыроды Рэспублікі Беларусь, адносяцца, да прыкладу, фотаконкурс «Гэта твая зямля» (тэрмін падачы заяўкі – да 15 ліпеня) і конкурс на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку (да 15 ліпеня), якія падштурхнуць удзельнікаў да творчых ідэй, неабыякавага пераасэнсавання таго, што знаходзіцца побач з намі.

Ёсць і практычныя конкурсы, што прасочваюць утылітарную мэту і служаць задачам яшчэ больш дасканалага добраўпарадкавання і захавання месцаў, якія наведваюцца многімі людзьмі і зберагаюць здаровы навакольны асяродак. Гэта конкурсы на лепшае абсталяванне і ўтрыманне месцаў масавага адпачынку ў межах водаахоўных зон водных аб’ектаў (да 25 ліпеня), на лепшую кампазіцыю па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторыі (да 31 ліпеня), па максімальным атрыманні другасных матэрыяльных рэсурсаў з камунальных адходаў (да 19 ліпеня).

Пры накіраванні заяўкі на ўдзел у першым этапе любога з выбраных конкурсаў, варта дакладна ўказаць поўную назву юрыдычнай асобы і яе банкаўскія рэквізіты, а таксама прозвішча, імя і імя па бацьку, кантактныя тэлефоны адказных  за ўдзел у конкурсе. Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць у райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (будзьце ўважлівымі пры падачы заявак – не прапусціце згаданыя ў дужках тэрміны).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *