Рыхтуемся да ўборкі ўраджаю 2014 года

Нумары У райвыканкаме

image_pdfimage_print

На пасяджэнні райвыканкама было разгледжана надзённае пытанне: падрыхтоўка да ўборачнай кампаніі.

З інфармацыяй па даным пытанні выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Іван Загдай. Ён адзначыў, што ў бягучым годзе належыць убраць 24620 гектараў збожжавых і збожжабабовых культур, без грэчкі, проса і кукурузы на збожжа, 3735 гектараў азімага і яравога рапсу, 505 гектараў насеннікаў шматгадовых траў. У сувязі з нездавальняючай перазімоўкай азімых культур перасеялі 838 гектараў. З мэтай падсушвання хлебнай масы на 35% плошчаў будуць выкарыстоўвацца гліфасаты. Гэты аграпрыём дазволіць скараціць да мінімуму страты збожжа, а таксама павялічыць здольнасць камбайна.

Ва ўсіх  сельгасарганізацыях праводзіцца работа па доглядзе пасеваў сельскагаспадарчых культур. Але сур’ёзныя недапрацоўкі па ахове ўсіх культур назіраюцца ў ААТ «Вішнявецкі-агра», «Аталезь-агра». Для правядзення ўборачных работ у раёне ёсць 102 збожжаўборачныя камбайны, на адвозцы збожжа будзе задзейнічана 118 адзінак тэхнікі, з іх 68 а/м «МАЗ». Гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў складае 70%. Запланавана правесці ўборку за 18-20 каляндарных дзён. Да ўборачнай кампаніі 2014 года гаспадаркамі раёна на ўмовах доўгатэрміновай арэнды (лізінгу) пададзены заяўкі на набыццё трох адзінак збожжаўборачных камбайнаў «КЗС-1218».

Для апрацоўкі збожжа ў раёне ёсць 32 адзінкі збожжаачышчальнасушыльных комплексаў (ЗСК). Плануецца, што сярэдні намалот за дзень складзе 6690 тон. Для прыёмкі і захоўвання збожжа ў гаспадарках налічваецца 104 збожжасклады. Цяпер  падрыхтаванасць ЗСК складае 63%.

У раёне наладжана работа па аказанні дапамогі ва ўборцы ўраджаю абслуговымі арганізацыямі ААТ «Стаўбцоўская ПМК», ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», ЗАТ «Стаўбцоўскае аграпрамэнерга», дзе створаны мабільныя брыгады для аказання экстраннай дапамогі.

З прамысловых арганізацый раёна для работы на ЗСК і збожжаўборачных камбайнах будуць прыцягнуты 48 чалавек. Праводзіцца вялікая работа па ахове працы, бяспецы дарожнага руху, пажарнай бяспецы.

Для правядзення ўборачнай кампаніі 2014 года гаспадаркам раёна неабходна 81,8 млрд руб. Асноўнымі крыніцамі пакрыцця затрат з’яўляюцца ўласныя сродкі і крэдыты банка.

Падводзячы вынікі работы пасяджэння, члены райвыканкама вырашылі, што ўсе сельгаспрадпрыемствы  да 10 ліпеня 2014 года павінны закончыць прыёмку падрыхтаванасці збожжаўборачнай тэхнікі, правесці ўборку ўраджаю 2014 года ў аптымальныя тэрміны.

Кіраўнікам ААТ «Аталезь-агра» А. Радзько, ААТ «Радзіма Дзяржынскага» В. Босаму, в.а. дырэктара ААТ «Вішнявецкі-агра» М. Клаўшуну, ААТ «Рочавічы» С. Міхалевіч указана на нізкія тэмпы па падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі.

Падрыхтавала Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *