Беражыце лес ад агню

Важное Пожарная безопасность

У сувязі з устанаўленнем сухога надвор’я  на тэрыторыі раёна працягвае дзейнічаць абмежаванне на наведванне лясоў і тарфянікаў. Кантроль за тым, як выконваецца гэта супрацьпажарная мера, ажыццяўляюць выратавальнікі. Не застаюцца ўбаку і прадстаўнікі зацікаўленых арганізацый: лясгаса, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, міліцыі.

Патруляванне лясных масіваў ажыццяўляюць не толькі леснікі, але і выратавальнікі, міліцыянеры

Рэйды і абследаванні патэнцыйна небяспечных участкаў лясных і тарфяных масіваў, а таксама папулярных для наведвання ўчасткаў ляснога фонду праходзяць штодзённа.

У райаддзеле па надзвычайных сітуацыях заўважаюць: «Злосных парушальнікаў на даны момант не выяўлена, аднак спакуса парушыць забарону і наведаць лес можа ўзнікнуць у грыбнікоў-ягаднікаў у любы момант».

Прафілактычная гутарка з уручэннем памятак

Кожнаму з нас неабходна асэнсоўваць, якім небяспечным ворагам з’яўляецца агонь для ляснога масіву і тарфянікаў, дзе тушэнне яго заўсёды абыходзіцца велізарнымі выдаткамі і стратамі. Пакуль дзейнічае забарона, варта адмяніць усе паходы і паездкі ў лес (інфармацыя аб увядзенні абмежаванняў або іх адмене абнаўляецца ў раённай газеце, на інтэрнэт-рэсурсах і раённым радыё).

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *