Гаспадаркі раёна прыступілі да другога ўкосу

Важное Сельская гаспадарка

У гаспадарках раёна завяршыўся першы ўкос траў.

Ураджайнасць травяных палеткаў у сярэднім па раёне склала 98 цэнтнераў зялёнай масы на круг. Самы высокі паказчык – у ТАА «СЖК «Налібакі» (195 цэнтнераў), на другім і трэцім месцах – ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і ААТ «Вішнявецкі-агра» з вынікамі адпаведна 144 і 142 цэнтнеры.

Закладзена каля 122 тысяч тон сенажу – палова да задання. Больш за іншых правяленай зялёнай масы закруцілі ў палімерную плёнку ў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». Працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа» здолелі насушыць звыш 360 тон сена – 60 працэнтаў да запланаванага. На ўмоўную галаву жывёлы па раёне прыпадае ў сярэднім 6,45 цэнтнера кармавых адзінак. У лідарах – ААТ «Жацерава» і ААТ «Рубяжэвічы», дзе гэты паказчык складае звыш 10 цэнтнераў. Пераважная большасць сельгаспрадпрыемстваў прыступіла да другога ўкосу.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *