Стаўбцоўшчына адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь узняццем сцягоў і адкрыццём новага парка актыўнага адпачынку

Вялікай Перамозе прысвячаецца Главное

Святочная праграма пачалася з раніцы пад бравурныя мелодыі духавога аркестра і акурат у дзелавым цэнтры Стоўбцаў, на пляцоўцы ля райвыканкама. На алеі былі падрыхтаваны тры флагштокі — для ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга Мінскай вобласці і сцяга Стоўбцаў. Усе тры сцягі, у залежнасці ад колеравага афармлення, сімвалізуюць імкненне беларусаў да незалежнасці і свабоды, мірнага і шчаслівага жыцця.

Узняць сцягі былі запрошаны кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія па выніках 2019 года дабіліся найлепшых паказчыкаў. Сярод іх – галоўны ўрач УАЗ “Стаўбцоўская ЦРБ” Святлана Глебка, дырэктар ААТ “Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат” Рамуальда Бурдукевіч, дырэктар ААТ “Жацерава” Аляксандр Дударэвіч і дырэктар ТАА “Стоўбцыгазбуд” Дзмітрый Кудрэвіч.

Урачыстае ўзняцце сцягоў праходзіла пад гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У будучым тут з’явяцца яшчэ і сцягі гарадоў-пабрацімаў Стоўбцаў.

Далей святочная працэсія накіравалася на святое для стаўбчан месца — плошчу Бессмяротнасці – для ўскладання вянкоў і кветак. Памяць герояў-вызваліцеляў была ўшанавана хвілінай маўчання. Да прысутных звярнуўся з віншаваннем старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень:

— У гэты святочны дзень мы прыгадваем станаўленне нашай рэспублікі за 25 гадоў навейшай гісторыі, расказваем пра тое, як яна змянілася за гэты час. Беларусь стала моцнай краінай, якая ўпэўнена развіваецца. Галоўнае для нас сёння – захаваць тое, што маем, і данесці гэтыя каштоўнасці да кожнага жыхара. Нельга забываць, што мы ў адказе за цяперашняе і будучае сваёй дзяржавы.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка звярнуў увагу на незалежнасць — самае важнае дасягненне нашага народа. Менавіта незалежнасць – і гэта падкрэсліў Прэзідэнт краіны – ёсць нацыянальная ідэя Беларусі.

Па добрай традыцыі на Стаўбцоўшчыне ў вялікія дзяржаўныя святы адкрываюцца новыя аб’екты, закліканыя ўпрыгожыць нашы населеныя пункты і зрабіць жыццё людзей больш якасным і цікавым. Не выключэннем стала і 3 ліпеня 2020 года.

На вуліцы Набярэжнай у Стоўбцах, побач з Нёманам і гарадскім пляжам, дзе любяць адпачываць жыхары і госці горада, была перарэзана сімвалічная чырвоная стужачка парка актыўнага адпачынку. У цэнтры яго ўстаноўлены макет віціны – рачнога карабля, які плаваў па Нёмане ў ХVIII – ХІХ стагоддзях (віціны выраблялі ў Стоўбцах і Новым Свержані; у Стоўбцах была свая прыстань). На прыгожым судне напісана “Кронан” – так раней называлася рака Нёман.

Акунуцца ў атмасферу таго часу дапамагала старадаўняя музыка і імправізаваныя госці з Вялікага княства Літоўскага.

Віціна фактычна з першых хвілін стала адметнасцю Стоўбцаў, і ля яе сабралася вялікая колькасць жадаючых сфатаграфавацца, зрабіць сэлфі.

Таксама ў дзень 3 ліпеня у аграгарадку Любкаўшчына быў адкрыты мемарыяльны знак у гонар Каробкі К. А. – былога старшыні ААТ “Радзіма Якуба Коласа” , адной з перадавых гаспадарак раёна, які ўнёс значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё гэтай мясцовасці.

  

Вечарам стаўбчан і гасцей горада запрашаюць на святочны канцэрт “Беларусь мая сінявокая”, рэспубліканскую акцыю “Спяваем гімн разам” і салют.

З нагоды свята кіраўніцтва раённага савета ветэранаў сумесна з раённым выканаўчым камітэтам пабывалі ў кожнага ветэрана вайны Стаўбцоўшчыны — павіншавалі іх са святам і ўручылі падарункі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Ксеніі РУБІН



2 комментария по теме “Стаўбцоўшчына адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь узняццем сцягоў і адкрыццём новага парка актыўнага адпачынку

  1. И дзеля чаго я перадаваў архіўныя чарцяжы віціны і фотаздымкі пач. 20 ст. гэтага судна ў аддзел архітэктуры? Спадзяваўся, што менавіта згодна іх будзе зроблены макет, зроблены навуковааабгрунтавана. А на выхадзе, прабачце за выраз — поўнае ражно. Сорамна, што з’яўляюся суаўтарам фальсіфікацыі.

    Рейтинг комментария:Vote +1+10Vote -10

  2. Да, пан Антоні, падвялі цябе пад манастыр. А я так шчыра радаваўся, калі прачытаў, што ты — галоўны кансультант пачэснай справы. Шкада, што выйшла тое, што ты напісаў (цытаваць не буду).

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *