«На жаль, прайгралі». Матч з Маладзечна у стаўбчан не выдаўся

Важное Спорт

У суботу, 4 ліпеня, у Стоўбцах  адбыўся матч 10 туру чэмпіянату другой лігі Рэспублікі Беларусь паміж камандамі “Кронан”(Стоўбцы)-“Маладзечна-2018”.

Гульня пачалася з атакамі гаспадароў поля, было некалькі момантаў, каб адкрыць лік матча. Але, як гэта бывае, “не забіваеш ты, забіваюць табе”.  І на 9-й хвіліне Сяргей Галюк выводзіць “гасцей” наперад (0:1). Пасля гала атакі гульцоў на вароты змяняліся, як у адзін, так і ў другі бок. На жаль, на 42-й хвіліне Ігар Талькоўскі падвойвае лік (0:2), на пачатку другога тайма маладзечанцы забіваюць трэці і чацвёрты галы ў матчы ( 50 хв-Сяргей Тарчыла; 54 хв- Арцём Асмалоўскі). Пасля гэтага гульня ў гаспадароў поля “зламалася”.  На 57-й хвіліне выдалены стаўбчанін Павел Туміловіч і ў выніку ўлятаюць у бок кронанцаў яшчэ два галы (74 хв.- Сяргей Корсак; 82 хв.- Яўген Марозаў). На вялікі жаль, нашы хлопцы прайгралі з буйным лікам (0:6). Але ёсць надзея ў аматараў футбола Стаўбцоўшчыны, што маладыя ігракі каманды “Кронан” у наступным матчы, які адбудзецца ў наступную суботу, 11.07. на выездзе ў  Пінску супраць каманды “Стэнлес”, дадуць бой пінчанам і парадуюць стаўбчан прыемным рэзультатам.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *