Традыцыйная рэспубліканская акцыя «Белая Русь – з любоўю да дзяцей» прайшла на Стаўбцоўшчыне.

Прадстаўнікі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама павіншавалі матуль, якія нарадзілі дзетак напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Маладая матуля са Стоўбцаў Валерыя Копач нарадзіла першынца, якога яны з мужам назвалі Ягорам. А вось для Ілоны і Сяргея Чаркашыных з Любкаўшчыны маленькі Платон стаў другім дзіцем у сям’і. Вольга Макавецкая са Стоўбцаў нарадзіла яшчэ адну дзяўчынку, другую ў сям’і. Бацькі назвалі яе Ксеніяй.
Для жанчын такая павага каштоўная. Пра гэта гаворыць і намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Святлана Жыбуль: «Нараджэнне дзіцяці – цудоўны і памятны момант у жыцці кожнай сям’і. Самае галоўнае – гэта не кар’ера, не грошы, а шчаслівая сям’я, цяпло дамашняга ачага. Нам вельмі прыемна віншаваць матуль, якія нарадзілі сваіх дзетак перад галоўным святам краіны. Няхай растуць здаровымі і годнымі грамадзянамі Беларусі!».
Ксенія РУБІН
Фота Наталлі КЛЫГАЧ