Удзельнікі сустрэчы з Наталляй Эйсмант: «Беларусь была, ёсць і будзе»

Важное Мы ГОВОРИМ Соцыум

Уражанні ўдзельнікаў пасля сустрэчы з прэс-сакратаром Прэзідэнта краіны

Вольга ХАЛЮТА, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Шашкі»:

– Тэматыка гутаркі была рознабаковая, размова вялася і пра такі блізкі мне аграрны сектар. Палітыка нашай дзяржавы скіравана на далейшае развіццё аграпрамысловага комплексу і ўмацаванне эканамічнай сітуацыі. Нашаму таварыству ў гэтым плане аказваецца падтрымка, што дазваляе эфектыўней працаваць і вырабляць прадукцыю, умацоўваючы харчовую бяспеку краіны. Наша вёска стала аграгарадком, дзе для насельніцтва створаны ўсе ўмовы для пражывання. Нам неабходны стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Рыгор Мамайка, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»:

– І я, і ўсе воіны-інтэрнацыяналісты раёна ўдзячныя Прэзідэнту за магчымасць працаваць без каранціну. Не па чутках ведаю, што такой жа думкі прытрымліваюцца і індывідуальныя прадпрымальнікі, і звычайныя людзі, якія прыходзяць на рынак. Ва ўмовах пандэміі асабіста я быў супраць парада, але, калі паглядзеў парад у Расіі, пераканаўся, што парад на 9 Мая ў Мінску быў патрэбны. Ён прадэманстраваў усяму свету, што Беларусь была, ёсць і будзе.

Сваім выхаванцам з клуба «Абаронца Айчыны» кажу: «Ганарыцеся роднай краінай». Я бываў у розных рэгіёнах Расіі, шмат чаго бачыў і разумею, што  Беларусі таксама неабходны перамены, новыя павевы ў адукацыі, медыцыне і г. д.

Вольга АЗАНОВІЧ, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК:

– Наша сям’я жыве ў кватэры з усімі выгодамі. Ёсць уласная аўтамашына. Дзеці атрымліваюць у школе бясплатную адукацыю, займаюцца спортам у фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Горад наш хоць і невялікі, але добраўпарадкаваны. З кожным годам прыгажэе і прырастае новымі дамамі, аздабляецца малымі архітэктурнымі формамі. Самае галоўнае – у нашай краіне мір і спакой. Мы – за лепшае будучае, за суверэнную і незалежную Беларусь. А таксама за дружбу і добрасуседскія адносіны з Расіяй.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *