Маркетынг – рухавік вытворцаў

Важное Ступені поспеху Эканомiка

Валянціна Бурдзейка пачынала працу ў ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» больш за дзесяць гадоў таму прадаўцом фірменнага магазіна.

Потым была маркетолагам, спецыялістам па знешнеэканамічнай дзейнасці, начальнікам аддзела збыту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Напрацаваны ў розных напрамках вопыт паспрыяў таму, што ў 2019 годзе кіраўніцтва камбіната назначыла яе намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях.

– Работа няпростая, але цікавая, напрамую звязаная з прасоўваннем прадукцыі камбіната на рынкі збыту, у тым ліку экспартныя, – зазначае Валянціна Бурдзейка.

У кабінеце Валянціна Сяргееўна амаль не затрымліваецца. Увесь час у камандзіроўках, паездках. Часта бывае на выстаўках і дэгустацыях, дзе праводзіць перамовы і  шукае сучасныя маркетынгавыя рашэнні. Вельмі важна, як падкрэслівае Валянціна Сяргееўна, слухаць думку людзей, якія з’яўляюцца спажыўцамі прадукцыі, браць на заўвагу іх ацэнку і прапановы. А з улікам геаграфіі паставак гэта не толькі жыхары Беларусі, але і жыхары Расійскай Федэрацыі. Ім падабаецца прадукцыя стаўбцоўскага камбіната, заўсёды натуральная, смачная. Па яе якасці ў суседняй краіне мяркуюць пра ўсіх вытворцаў Беларусі.

Валянціна Бурдзейка любіць родныя Стоўбцы. Тут яна ў свой час закончыла СШ № 2. Цяпер у гэтай школе вучыцца яе малодшы сын Мацвей, чацвёртакласнік. «Займаецца на 9 і 10», – з гонарам гаворыць матуля. Муж яе – маторабудаўнік, працуе ў філіяле маторнага завода з дня яго заснавання.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *