Георгій Шыманскі: «Будучае ствараць маладым»

Главное Мы ГОВОРИМ Сельская гаспадарка

Георгій Шыманскі, жыхар вёскі Дзяўгі:

— Усё маё працоўнае жыццё было звязана з калгасам «1 Мая». Узначальваць гаспадарку прыйшлося ў нялёгкія гады, але пастараўся пакінуць пасля сябе нашчадкам неблагую спадчыну. Як, дарэчы, і мае сябры, ветэраны-кіраўнікі. За шматгадовую працу атрымліваем з фонду гаспадарак даплату да пенсіі. Вельмі прыемна, што пра нас не забываюць, запрашаюць на святочныя мерапрыемствы.

Нядаўна ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа» была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Канстанціна Каробкі, які за 41 год працы старшынёй многа зрабіў для вясковых людзей. Гэта была наша ідэя. Дзякуй старшыні райвыканкама Дзянісу Колясеню, які падтрымаў прапанову, а дырэкцыя таварыства — за яе ажыццяўленне. Гэта не толькі ўвекавечанне памяці, але адначасова і прыклад, своеасаблівы арыенцір для сённяшніх кіраўнікоў, як трэба працаваць і дасягаць пастаўленных мэт.

Удзельнікі ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнай дошкі

Аграпрамысловы комплекс у краіне развіваецца, умацоўваецца матэрыяльная база, укараняюцца сучасныя тэхналогіі. На змену ветэранам прыходзяць маладыя спецыялісты, якім удзяляецца асаблівая ўвага, бо менавіта моладзі працягваць нашу справу і ствараць будучае.

Надзея БАТАЛКА

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *