«Адзін з лепшых». Экалагічны атрад завяршыў сваю працу

Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Учора, 15 ліпеня, сваю працу завяршыў першы студэнцкі атрад у раёне ў гэтым годзе. Ён быў арганізаваны на базе Стаўбцоўскага АКС і меў экалагічную накіраванасць. Шаснаццаць хлопцаў і дзяўчат займаліся добраўпарадкаваннем паркаў, даглядалі клумбы ў райцэнтры. Падрыхтоўка Стоўбцаў да дня Незалежнасці была асноўнай задачай школьнікаў.

Ягор Падольскі віншуе Уладзіслава Лотыша з завяршэннем працы ў Стаўбцоўскім АКС

Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Ягор Падольскі застаўся задаволены працай школьнікаў. «Гэта адзін з самых актыўных і дружных атрадаў за час маёй працы. Усе рабяты адказныя, пунктуальныя, акуратныя, вясёлыя і мэтанакіраваныя на вынік. Я вельмі задаволены, што першы атрад у гэтым годзе так паспяхова спрацаваў», — падкрэслівае Ягор Падольскі.

Кубкі з лагатыпам — сімвалічныя падарункі ад РК ГА «БРСМ»

Удзельнікі атрада «Экалагічны патруль» не толькі старанна працавалі, але і карысна адпачывалі. На чале з першым сакратаром РК ГА «БРСМ» школьнікі арганізавалі велапаход. Гэта дазволіла ім яшчэ больш з’яднацца, адчуць сябе сапраўднай камандай. Усё свае працоўнае студатрадаўскае жыццё школьнікі фіксавалі на фотакамеру, пасля чаго атрымаўся невялікі памятны відэа-фільм.

Удзельнікі студэнцкага атрада «Экалагічны патруль» і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Ягор Падольскі

Для камісара экалагічнага атрада Аляксандра Янчура такі вопыт стаў першым. За 15 дзён працы ён набыў новыя навыкі, навучыўся працаваць у камандзе і знайшоў новых сяброў. «Прыемна разумець, што мы сапраўды палепшылі санітарнае становішча нашага горада і сталі камандай», — сцвярджае Аляксандр.

Дзіяна Саковіч і Аляксандр Янчур

Сёстры Насця и Яна Дзям’янкі таксама ўпершыню працуюць у студатрадзе. Для іх, як і для іншых школьнікаў гэта сапраўдны вопыт, загартаванасць, камандная праца.

Насця и Яна Дзям’янкі

Яна Дзям’янка, вучаніца 11 «Б» класа гімназіі №1 г. Стоўбцы

— Праца ў АКС мне вельмі спадабалася. Я знайшла новых сяброў, шмат чаму навучылася. Часам было цяжкавата, а іншы раз лягчэй. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, працаваць у калектыве было прыемна. Лічу, што кожны павінен атрымаць такі вопыт. Толькі прайшоўшы гэты шлях мы лішні раз задумваемся: «А варта ці кідаць смецце на землю?» Мне б вельмі хацелася, каб кожны з нас шанаваў такую працу і захоўваў горад у чысціні.

Насця Дзям’янка, вучаніца 9 «А» класа гімназіі №1 г. Стоўбцы

— Гэтым летам я хацела знайсці працу, якая б была мне па душы. Такую магчымасць нам прадаставіў Стаўбцоўскі АКС. Працаваць з задавальненем і рабіць горад чысцейшым і прыгажэйшым была мая асноўная мэты. Яна рэалізавалася. Я набыла вялікі вопыт, працуючы ў студатрадзе.

Па выніках працы, школьнікі, якія працавалі 4 гадзіны ў дзень атрымалі заработную плату ў памеры 160 рублёў, а хто меў 7-гадзінны працоўны дзень — 280 рублёў. 

РК ГА «БРСМ» выказвае асобую ўдзячнасць кіраўніцтву гарадскіх школ за падтрымку ў арганізацыі, пошук актыўных і працавітых дзяцей.

Ксенія РУБІН

Фота прадастаўлена РК ГА «БРСМ» 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *