«Зажынкі-2020» прайшлі на Стаўбцоўшчыне

Главное Минщина мы тобой гордимся Сельская гаспадарка

Учора, 17 ліпеня, ў ААТ “Радзіма Якуба Коласа” ладзілася адно з самых важных і адметных для работнікаў сельскай гаспадаркі святаў – “Зажынкі”.

Хлебаробаў і ўсіх гасцей мерапрыемства павіншавалі з пачаткам жніва і пажадалі высокіх намалотаў старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка, дырэктар ААТ “Радзіма Якуба Коласа” Юрый Тарасевіч.

Урачыста, пад абрадавыя песні былі зажаты першыя снапы і ўручаны кіраўніцтву раёна.

Перад выхадам у поле святары блаславілі ўдзельнікаў жніва на плённую працу, асвяцілі тэхніку і камбайнераў. Пад гукі марша камбайны адзін за адным рушылі ў поле па новы багаты ўраджай.

У добры шлях, жніво -2020”!

Надзея БАТАЛКА

Фота Надзеі БАТАЛКІ і Ксеніі РУБІН



2 комментария по теме “«Зажынкі-2020» прайшлі на Стаўбцоўшчыне

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *