Торфабрыкетны завод абслугоўвае восем раёнаў

Важное Минщина мы тобой гордимся Ступені поспеху Эканомiка

У гэтыя летнія дні ў ААТ «ТБЗ «Нёман» гарачая пара: разам з выпускам торфабрыкету вядзецца і нарыхтоўка сыравіны. 

Завод выпускае запатрабаваную на рынку прадукцыю, якая адгружаецца ў восем раёнаў Міншчыны, а таксама на цэментныя заводы рэспублікі.

– Да прыкладу, за дзень у сярэднім рэалізуем філіялам ДП «Мінаблпаліва» 180 тон торфабрыкету, адпраўляем на цэментныя заводы тры вагоны з прадукцыяй. У ліпені пастаўкі на цэментныя заводы складуць 3,5 тысячы тон, – дзеліцца  дырэктар Міхаіл Камейша.

Сёлета мадэрнізаваны адзін з брыкетных прэсаў (работы выкананы на Мінскім станкабудаўнічым заводзе), і ўвод яго ў эксплуатацыю дазволіць вытворцам павялічыць выпуск прадукцыі да 60 тысяч тон у год. Акрамя таго, такім чынам яны займелі рэзерв для забеспячэння бесперабойнай работы прадпрыемства.

Вялікая частка калектыву шчыруе цяпер з раніцы да позняга вечара на палях, дзе вядзецца здабыча торфу. Сёлетнія ўмовы надвор’я не вельмі спрыяльныя для нарыхтоўчай кампаніі, але да канца ліпеня мяркуецца выканаць сезонны план.

У апошнія гады завод працуе стабільна, з высокімі вытворчымі паказчыкамі, таму фота дырэктара Міхаіла Камейшы па выніках 2019 года занесена на раённую Дошку гонару. Пад яго кіраўніцтвам тут паспяхова рэалізуецца праграма развіцця тарфяной прамысловасці на 2018–2020 гады, зацверджаная Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *