Старт у прафесію

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

Больш чым у якой іншай арганізацыі, у цэнтральнай раённай бальніцы рады прыбыццю маладых спецыялістаў, таму што існуе вялікі дэфіцыт урачоў. Па-ранейшаму застаецца нямала ўрачэбных вакансій, як у райцэнтры, так і ў сельскіх лячэбна-прафілактычных установах. Таму для калектыву медыкаў у разрадзе падзеі заступленне на працу такіх спецыялістаў.

У мінулым годзе медыцынскія ўніверсітэты краіны размеркавалі ў стаўбцоўскую раённую бальніцу шэсць урачоў-інтэрнаў. На гэтым здымку вы бачыце тэрапеўта Таццяну Лукашэнка, выпускніцу Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, і хірурга Юрыя Вярэмскага, выпускніка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, які вярнуўся ў родныя Стоўбцы. За год работы ўрачамі-інтэрнамі яны паспрабавалі свае сілы на розных участках аказання медыцынскай дапамогі, з удзячнасцю пераймаючы вопыт старэйшых калег. Можна сказаць, што адбыўся іх старт у прафесію, адну з самых высакарародных і патрэбных грамадству.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *