Мы зазірнулі за агароджу аўтастанцыі ў Стоўбцах і ўбачылі, што ўжо зроблена будаўнікамі ПМК-233. Плануецца, што ў пачатку сёлетняй восені аб’ект будзе здадзены ў эксплуатацыю.
Гэтага моманту чакаюць стаўбчане і госці горада, патэнцыяльныя пасажыры, а пакуль будаўнікі манціруюць над аўтастанцыяй новы дах з металачарапіцы. Вядзецца ўцяпленне фасада з нанясеннем дэкаратыўнай тынкоўкі. Унутры будынка зроблены перагародкі. Устаноўлены новыя вокны, дзверы. Вядзецца мантаж сістэм водазабяспячэння і ацяплення. Ацяпленнем займаецца субпадрадная арганізацыя — ПМК-122.
— Матэрыялаў для выканання работ дастаткова, у графік укладваемся, — запэўнівае прараб Сяргей Булгак.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара