У гаспадарках пачалася ўборка збожжавых культур

Важное Сельская гаспадарка

Старт жніву быў дадзены на раённым свяце хлебаробаў «Зажынкі», якое ладзілася ў мінулую пятніцу ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Па стане на 20 ліпеня прыступілі да жніва практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых складае 36 цэнтнераў з гектара — гэта на 5 цэнтнераў вышэй, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Азімы рапс зжаты на пераважнай частцы засеяных плошчаў. Найвышэйшы паказчык — у ААТ «Жацерава», дзе атрымліваюць 40 цэнтнераў масланасення на круг. Адначасова вядзецца абмалот насеннікаў шматгадовых злакавых траў, у ААТ «Вішнявецкі-агра» атрымліваюць па 20 цэнтнераў насення з гектара.

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *