Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне за некалькі тыдняў 13 шлюбаў, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 29 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Міхаіл Паляшчук, Карына Сняжкова, Дзіяна Жыбуль, Ульяна Вагуліс, Кіра Лук’янчык, Кацярына Садоўская, Мілана Варвашэвіч, Уладзіслаў Шпілеўскі, Карына Кандраціна, Дар’я Шкода, Максім Буйніч, Соф’я Рудніцкая, Вікторыя Крэнь, Кацярына Яромчанка, Яраслаў Процька, Кіра Куклова, Вікторыя Пархімовіч, Ангеліна Залатухіна, Злата Змачынская, Дар’я Пятроўская, Уладзіслаў Палішчук, Арцём Міхно, Софія Сухаверх, Мацвей Грышан, Ганна Федзічкіна, Аляксей Каўгарэня, Васіліса Сямёнава, Кірыл Капскі і Паліна Гарохавік.

Зямны шлях закончыўся для 35-ці чалавек.

У пажарнай часці згадалі пажар на тэрыторыі ААТ “”Вішнявецкі-агра”: падчас пагрузкі кармоў на ферме загарэўся франтальны пагрузчык 2008 года выпуску. Страты, нанесеныя гаспадарцы, складаюць 40 мільёнаў рублёў. Па факту пажару прызначана пажарна-тэхнічная экспертыза. Яго папярэдняя прычына – кароткае замыканне электраправодкі. Паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры ў Стоўбцах. Дым быў выкліканы забыўчывасцю гаспадыні, якая пакінула на пліце ежу. У мінулы панядзелак зафіксаваны чатыры выпадкі спальвання смецця з парушэннем правілаў пажарнай бяспекі, за што вінаватым пагражае штраф да 30 базавых велічынь.

Міліцыяй зарэгістравана 146 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку якіх узбуджана 8 крымінальных спраў, у пяці з іх устаноўлены падазраваемыя. Злодзей выкраў у жыхара Старога Свержаня мотакасу. Канфлікт завязаўся на беразе вадаёма ў Дзераўной, у якім пацярпеў непаўналетні пасынак.

У раённым аддзеле Следчага камітэта згадалі смяротны выпадак у Скамарошках: у доме знойдзены труп 53-гадовай жанчыны са слядамі апёкаў ІІ і ІІІ ступеняў.  Праводзіцца праверка

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы ў Налібацкай пушчы двое жыхароў раёна, якія збіралі чарніцы забароненым спосабам – з дапамогай “камбайна”. Штраф за гэта – да 20 базавых велічынь. З 26 чэрвеня ўступілі ў сілу новыя правілы рыбалоўства і палявання, азнаёміцца з імі можна на сайце Дзяржінспекцыі.

Суд абмежаваў у волі на два гады 26-гадовага беспрацоўнага стаўбчаніна, які незаконна набываў, захоўваў і перавозіў аналагі псіхатропных рэчываў (часткова, на адзін год, ён быў вызвалены ад пакарання ў сувязі з амністыяй). Штрафам у памеры 20 базавых велічынь пакарана службовая асоба ААТ “Шашкі”, якая ўносіла недакладныя даныя ў дакументы па азімай сяўбе збожжавых культур. 57-гадовы жыхар Вязаўца захоўваў у гаспадарчай пабудове самагонны апарат, за што аштрафаваны на тры базавыя велічыні. 

ДАІ выявіла 171 парушэнне правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 9 нецвярозых і 14 бяспраўных вадзіцеляў, 21 недысцыплінаваны пешаход. Зафіксавана 11 дарожна-транспарных здарэнняў. На дарогах раёна працягваецца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Бяспечнае лета”. 

“Хуткая” выязджала да хворых 408 разоў, у тым ліку 19 сігналаў паступіла да асоб з алкагольным ап’яненнем.   

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *