«Пліеўскі» атрад дзейнічае

Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

Стаўбцоўшчына і наша краіна адзначыла 70-годдзе вызвалення Беларусі, а ў ДУА «Аздараўленчы лагер «Нёман» Стаўбцоўскага раёна» акурат прыступіў да работы студэнцкі атрад, які носіць імя двойчы Героя Савецкага Саюза І. А. Пліева.

У раёне гэта ўжо другі студатрад, які сабраў у сваім саставе маладых педагогаў. – Для студатрада гэта вялікі гонар і адказнасць насіць імя двойчы Героя Савецкага Саюза І. А. Пліева, пад кіраўніцтвам якога былі вызвалены Стоўбцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 2-га ліпеня 1944 года, – падкрэслівае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. 

У складзе «пліеўскага» атрада – сем ініцыятыўных дзяўчат, якія рэалізоўваюць сябе ў якасці выхавацеляў. Камандзір Наталля Марозік вядомая не толькі як намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Нававёскаўскай школы, а і як старшыня раённага савета маладых спецыялістаў. Камісар атрада – настаўніца англійскай мовы Цясноўскай школы Таццяна Бухавецкая. Для студатрадаўцаў прадугледжана льгота –  з іх заробку не вылічваецца падаходны падатак, але, каб даць імпульс гэтаму руху, яны згадзіліся пералічваць чатыры  працэнты на яго развіццё.  

Рабят, што адпачываюць у лагеры, студатрадаўцы зацікаўліваюць сустрэчамі з неардынарнымі людзьмі, акцыямі, гутаркамі, у тым ліку расказалі ім і пра аперацыю па вызваленні Беларусі пад умоўнай назвай «Баграціён».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *