Хлебаробы ААТ «Агранёманскі» паклалі пачатак продажу збожжа ў лік дзяржаўнага заказу ад сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна.

З гэтай гаспадаркі паступілі першыя 13 тон азімага жыта. Работнікі хлебапрыёмнага ўчастка ўрачыста сустрэлі дырэктара таварыства Дзяніса Захарчука і па традыцыі ўручылі каравай.
– Мы выканалі дзяржзаказ па пастаўках масланасення рапсу і да канца тыдня мяркуем адгрузіць запланаваныя 250 тон азімага жыта, – сказаў Дзяніс Сяргеевіч. – Вядзецца ўборка, і неўзабаве мы прыступім да рэалізацыі піваварнага ячменю. Паставім і 350 тон азімай пшаніцы.
Як адзначыў начальнік участка Дзяніс Майзята, якасць пастаўленага збожжа адпавядае прынятым стандартам.
Надзея БАТАЛКА, фота аўтара