Для вывучэння праблем і ўмацавання зваротнай сувязі старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень правёў сустрэчу з бізнес-супольнасцю раёна.
Сустрэча атрымалася канструктыўнай, блізкай да зацікаўленага дыялогу. Абмяркоўваліся пытанні дзелавога і інвестыцыйнага клімату, стварэння ў раёне свабоднай эканамічнай зоны, падрыхтоўкі кадраў па запатрабаваных на рынку спецыяльнасцях, добраўпарадкавання горада і раёна.
Індывідуальныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі камерцыйных прадпрыемстваў выказалі гатоўнасць браць удзел у праектах, якія зробяць нашу Стаўбцоўшчыну яшчэ больш прыгожай і камфортнай, а ў 2022 годзе — і сталіцай свята «Абласныя дажынкі».
Больш падрабязна пра сустрэчу чытайце ў газеце «Прамень».
Фота Таццяны Пяткевіч