На зямлі, якая стала роднай

Людзі і лёсы Нумары

image_pdfimage_print

Віктар Сапожнікаў трынаццаты год працуе механізатарам у ААТ «Каганец». Ён зарэкамендаваў сябе шчырым, добрасумленным работнікам. Заўсёды своечасова выконвае даручаную яму работу. Спагадлівы і няўрымслівы. Падчас пасяўной мы сустрэліся з Віктарам Вальдэмаравічам на полі, дзе ён разам са сваімі калегамі уносіў у глебу арганічныя ўгнаенні. На гэтай рабоце звяно парупілася няблага – штодзень уносілі каля тысячы тон «вітамінаў урадлівасці». Як падкрэслівае механізатар, трактары свае ўсе працаўнікі адрамантавалі надзейна, работа была належным чынам арганізавана, таму справіліся своечасова. Гэта дазволіла пасеяць раннія яравыя збожжавыя ў ліку першых у раёне.   

Увесь астатні час Сапожнікаў заняты пераважна на ўборачных работах. У яго распараджэнні кормаўборачны комплекс. Напрыканцы мая Віктар Вальдэмаравіч выводзіў  тэхніку на сенажаці. Нарыхтоўка травяных кармоў для грамадскага статка  – вельмі важная справа. І рупіцца ён на «зялёным жніве» практычна да самай восені. Перапыняе гэтую работу толькі тады, калі пачынаецца ўборка збожжавых – перасаджваецца на збожжаўборачны камбайн. Затым убірае кукурузу. Працуе сумленна і дасягае высокіх вынікаў. Неаднаразова выходзіў пераможцам у спаборніцтвах.

Віктар Сапожнікаў не мясцовы. Прыехаў у гаспадарку з Баранавіцкага раёна. А родам з Прыбалтыкі. У дзевяностыя гады перабраўся з сям’ёй у Беларусь, а затым і на малую радзіму  жонкі, якая стала і для яго роднай зямлёй.

Надзея БАТАЛКА

Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *