Аляксандр Ганчарэнка першым у раёне намалаціў тысячу тон збожжа

Главное Минщина мы тобой гордимся Сельская гаспадарка Ступені поспеху

Першым у раёне намалаціў тысячу тон збожжа Аляксандр Ганчарэнка з ААТ «Жацерава». Летась па выніках уборачнай кампаніі дбайны работнік стаў лідарам сярод камбайнераў.

Аляксандр Генадзьевіч працуе ў таварыстве на працягу шаснаццаці гадоў.

Удзячнасць за шчырую працу з пажаданнямі далейшага плёну ў хлебаробскай справе выказаў рупліўцу старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень:

– Высокія паказчыкі заўсёды дасягаюцца немалымі намаганнямі, і вы з’яўляецеся дастойным прыкладам таго, як трэба працаваць і атрымліваць найвышэйшыя вынікі. Такія шчырыя работнікі  – апора нашай краіны, яе будучае.

Дзяніс Сяргеевіч уручыў падзячнае пісьмо райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, падарунак, вымпел і зорачку тысячніка.

Шчыра павіншавалі стараннага працаўніка і ўручылі яму падарункі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзяніс Дзішук, дырэктар таварыства Аляксандр Дударэвіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч.

Працу хлебароба ўславілі песнямі работнікі Горкаўскага сельскага дома культуры.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

1 комментарий по теме “Аляксандр Ганчарэнка першым у раёне намалаціў тысячу тон збожжа

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *