Чарніцы можна набыць у магазіне

Важное Эканомiка

Лета – пара нарыхтовак, і стаўбчане яе выкарыстоўваюць, каб папоўніць сямейны бюджэт.

Згодна з апошнімі данымі, Стаўбцоўскім філіялам Мінскага аблспажыўтаварыства ўжо закуплена ў насельніцтва 13,9 тоны чарніц і 8,4 тоны чорных парэчак. Раней было набыта больш за 15 тон клубніц. На цяперашні момант нарыхтавана больш за 42 тоны агуркоў, 27 тон капусты і 33 тоны таматаў (у тым ліку 27 тон, 22 тоны і 28 тон адпаведна – у насельніцтва).

Часткова свежыя ягады і гародніна паступаюць у продаж у ведамасныя магазіны, а таксама адгружаюцца для прамысловай перапрацоўкі і замарозкі. Крыху пазней з гародніны нарыхтоўшчыкі пачнуць вырабляць саленні і квашанні.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *