У стаўбцоўскіх футбалістаў пятая нічыя

Важное Спорт

У г. Брэсце пасля двухтыднёвай паўзы распачаўся другі круг (другая ліга) чэмпіянату Беларусі па футболе.

Сустрэліся каманды «Першы Рэгіён» (в. Кавярдзякі) і «Кронан» (г. Стоўбцы). У першым тайме ўдача не была на баку нашай каманды. На 16-й хвіліне гол у вароты стаўбчан забіў Андрэй Карасёў. Лік стаў 1:0. У другім тайме на 73-й хвіліне навічок стаўбцоўскай каманды Арцём Драздовіч у адказ забівае гол (1:1). Такім лікам і закончыўся футбольны матч. Гэта пятая нічыя нашай каманды.

Сёння, 1 жніўня, «Кронан» прыме дома каманду «Астравец».

У стаўбцоўскай камандзе адбыліся змены: Уладзіслаў Рубін перайшоў у футбольны клуб (далей – ФК) «СМІаўтатранс»,  Павел Туміловіч – у ФК «Днепр» (Рагачоў), Дзмітрый Даўбейка – у ФК «Маладзечна-2018».

Леанід НАРАНОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *