У Стоўбцах пачаў працаваць школьны кірмаш

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У першы дзень жніўня ў магазіне «Дзіцячы свет» у Стоўбцах пачаў працаваць школьны кірмаш. На ім можна набыць усе неабходныя да новага навучальнага года тавары са скідкай.

– У выхадныя дні ў магазіне прадугледжаны скідкі ў памеры 15-20 працэнтаў дзякуючы нашай сумеснай акцыі з фабрыкай па вытворчасці швейных вырабаў «Калінка». Таксама прапануем пакупнікам растэрміноўку плацяжу на 3-6 месяцаў, – падкрэслівае начальнік аддзела непрадуктовых тавараў Стаўбцоўскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства Галіна Біюць.

Для пакупнікоў падрыхтаваны ў шырокім асартыменце тавары ад вядучых беларускіх вытворцаў, сярод іх – ранцы і маладзёжныя сумкі, абутак, адзенне для школьнікаў, бялізнавы трыкатаж, панчошна-шкарпэткавыя вырабы і інш. Вялікі выбар канцылярскіх тавараў і школьных прылад. У залежнасці ад пакупніцкага попыту плануецца арганізаваць школьны кірмаш і на вуліцы, побач з магазінам «Дзіцячы свет». Недалёка ад яго знаходзіцца фірменны магазін «Марк Фармель», дзе таксама можна падабраць для школьніка адзенне і бялізну. Вітаецца, калі бацькі прыходзяць па пакупкі разам з дзецьмі – у такім выпадку ёсць магчымасць на месцы прымераць абноўку і падабраць яе з улікам фасону, колеру і іншых фактараў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *