Ажывае вёска – старайся, прадавец

Гандаль Нумары

image_pdfimage_print

Наталля Ліпніцкая абслугоўвае жыхароў вёскі Церабейнае. Пражываюць у населеным пункце пенсіянеры. Як толькі мы пераступілі парог сельскага магазіна, гэтыя простыя вясковыя людзі сталі прасіць напісаць у газету пра іх прадаўца. Так хвалілі яны Наталлю Іванаўну – за добры асартымент тавараў, за своечасовае выкананне іх заявак на будаўнічыя матэрыялы, мэблю, складаную бытавую тэхніку. Яшчэ і падкажа, што лепш купіць, прарэкламуе тавар. Гэтыя людзі, на долю якіх выпала многа цяжкасцяў, умеюць цаніць дабро, увагу, сардэчнасць. Прадавец не шкадуе для іх дабрыні, ласкавага слова, прыемнай усмешкі, стараецца сагрэць іх цеплынёю свайго сэрца.

Дзякуючы Наталлі Ліпніцкай райспажыўтаварыства сумела закрыць кадравую праблему адразу двух сельскіх магазінаў. У Янкавічы на замену дэкрэтнага адпачынку пайшла працаваць былы прадавец Церабейнаўскага магазіна, вопытны работнік прылаўка Ірына Гурневіч. А Наталля Ліпніцкая заступіла на яе месца. Да гэтага яна працавала ў Налібацкім ФАПе. На працу ў Церабейнае ездзіць з Налібак. У большасці разлічвае на мужа. А калі ў яго не атрымліваецца падвезці, як і ўсім вяскоўцам, і ёй добрую службу ў цёплую пару года служыць веласіпед.

За прылаўкам яна адчувае сябе ўпэўнена, таму што ёсць вопыт работы. Да замужжа Наталля Ліпніцкая працавала прадаўцом у Мінску.

У гэтыя летнія дні вёска ажывае – прыязджаюць дачнікі, пара водпускаў і канікул. Вяскоўцы могуць купіць у сваім магазіне ўсё, што і ў горадзе. Наталля Ліпніцкая паклапоціцца пра гэта.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *