Ідзе датэрміновае галасаванне. У выбаршчыкаў — пазітыўны настрой

Афіцыйна Выборы-2020 Главное

У першы дзень датэрміновага галасавання мы пабывалі на Старасвержанскім участку для галасавання № 17.

Інфармацыйны стэнд для выбаршчыкаў

Адной з першых на участку выканала свой грамадзянскі абавязак старшыня Старасвержанскага сельвыканкама Марына Таяноўская. Яно і невыпадкова, таму што Марына Аляксандраўна жыве сярод вяскоўцаў і імкнецца паказваць прыклад актыўнасці і свядомасці ў грамадскім жыцці.

“Хочацца, каб наша дзяржава і далей была моцнай, стабільнай, у людзей была ўпэўненасць у заўтрашнім дні”, — падзялілася сваімі думкамі Марына Аляксандраўна.

— А які настрой у выбаршчыкаў, жыхароў сельсавета? – цікавімся.

— У людзей – пазітыўны настрой. Яны ідуць галасаваць. Для тых, хто не можа прыйсці на ўчастак, будзе арганізавана галасаванне на даму. На тэрыторыі сельсавета размешчаны яшчэ два ўчасткі для галасавання – Залужскі і Нававёскаўскі. Старасвержанскі ўчастак – самы вялікі. Усе тры ўчасткі поўнасцю падрыхтаваны для галасавання.

Марына Таяноўская аддала свой голас за моцную Беларусь

Марына Таяноўская падкрэслівае, што на тэрыторыі сельсавета няма вострых ці крытычных праблем: “Людзей найбольш хвалюе стан дарог і вуліц. Над гэтым працуем. Сёлета пачалі рамонт асфальтавага пакрыцця па вуліцах Перамогі і Камарова ў Старым Свержані. Вядуцца грэйдзіраванне вуліц згодна з графікам, падсыпка”.

Апускаючы бюлетэнь у ўрну, кожны з выбаршчыкаў робіць выбар будучага нашай краіны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Нагадваем, што датэрміновае галасаванне працягнецца да 8 жніўня ўключна. Прагаласаваць можна ў зручны для сябе час з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *