
Старасвержанскі ўчастак для галасавання № 17 даступны для волевыяўлення выбаршчыкаў. Створана безбар’ернае асяроддзе, у тым ліку прадугледжана месца для галасавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для тых, хто дрэнна бачыць, можам прапанаваць павелічальную лупу, трафарэт.

— Датэрміновае галасаванне ідзе актыўна, — гаворыць старшыня камісіі для галасавання Алена Гарановіч. – Як правіла, у нас каля 40 працэнтаў выбаршчыкаў галасуюць датэрмінова. З 1024-х выбаршчыкаў, унесеных у спісы, 14 будуць галасаваць упершыню. Для іх падрыхтаваны сувеніры, бясплатныя сертыфікаты на наведванне басейна.

“Для выбаршчыкаў у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй прадугледжаны сродкі для дэзынфекцыі рук”, — звяртае ўвагу сакратар камісіі Ала Целяўко. Члены камісіі таксама захоўваюць меры прафілактыкі.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара
Представленная статеечка вдохновила мою сущность и самостоятельно сотворить самую малость хорошее для человека.
Рейтинг комментария:
0
0