У Стоўбцах працягвае працаваць грамадская прыёмная

Афіцыйна Соцыум

Грамадская прыёмная (злева направа) у складзе спецыяліста па рабоце з дакументамі дзяржпрадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна» Іны Юхнель, старшыні раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Тамары Калошыч, дырэктара ВУ «Стоўбцыгаз» Івана Шпілеўскага

У Стоўбцах працягвае працаваць грамадская прыёмная. Грамадзян, якія сюды звяртаюцца,  заўсёды выслухаюць, дапамогуць ім у вырашэнні хвалюючых праблем.

На той момант, калі мы наведалі грамадскую прыёмную, паступіў тэлефонны зварот ад жыхаркі Стоўбцаў. Жанчына занепакоена тым, што старыя могілкі недагледжаныя, дрэвы ніхто не абразае. Таксама патэлефанаваў мужчына для ўдакладнення запісу на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Івана Мамайкі.

Увогуле людзей хвалююць пытанні добраўпарадкавання дарог, паляпшэння жыллёвых умоў, якасці вады, работы сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш.

Усе звароты, якія паступаюць у грамадскую прыёмную, узяты на кантроль і па магчымасці вырашаюцца.

Марына КУТАС

Фота Ксеніі РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *