Галасаванне для ўсіх: безбар’ернае асяроддзе

Важное Выборы-2020 Соцыум

Рэдакцыя працягвае сачыць за ходам датэрміновага галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Мы пабывалі на Ленінскім участку для галасавання № 1 г. Стоўбцы. Вольга Навіцкая, старшыня ўчастковай камісіі, расказала, як могуць зрабіць свой выбар людзі з абмежаванымі магчымасцямі:

— На ўчастку створаны максімальна камфортныя ўмовы па безбар’ерным асяроддзі. Уваход абсталяваны пандусам, для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ёсць кабіна вялікага памеру з заніжаным сталом, каб было зручна пад’ехаць у інвалідным крэсле. Тыя, хто слаба бачаць, могуць выкарыстаць спецыяльны трафарэт, лупу.

Марына КУТАС

Фота Ксеніі РУБІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *