На выбарчы ўчастак — з пачуццём патрыятызму

Выборы-2020 Вялікай Перамозе прысвячаецца Главное Соцыум

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ганна Клімаш заўсёды адной з першых галасуе на Камінтэрнаўскім участку для галасавання № 2. Лічыць гэта не нечым асаблівым, а сваім грамадзянскім абавязкам, які неабходна выканаць няспешна і разважліва, з пачуццём патрыятызму.

Свой голас шаноўная Ганна Андрэеўна нязменна аддае за мір на зямлі, за росквіт роднай Беларусі. Каму, як не ёй, ведаць сапраўдную цану кожнаму мірнаму дню?.. У гады вайны жанчыне прыйшлося змагацца з ворагам у партызанскім атрадзе, цярпець страх і голад, перажыць страту баявых таварышаў… Яна марыла стаць актрысай, але лёс распарадзіўся па-іншаму: пасля вайны Ганна Андрэеўна стала медыцынскай сястрой.

На выбарчым участку ветэрана Вялікай Айчыннай вайны павіншавала старшыня камісіі Людміла Стонька, уручыла ёй памятныя падарункі і сертыфікат на праходжанне фізіяпрацэдур у Стаўбцоўскай ЦРБ

За многія дзесяцігоддзі мірнага жыцця наша краіна адрадзілася і стала сучаснай еўрапейскай краінай. “Давайце будзем берагчы тое, што маем!“, — заклікае ветэран вайны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *