У гутарках з медыкамі Стаўбцоўскай ЦРБ высветлілася, што многія з іх ужо прагаласавалі.
Мы пацікавіліся, чаму яны пайшлі на ўчастак датэрмінова і які выбар зрабілі.
Эдвард Станкевіч, загадчык стаматалагічнага аддзялення
— Я зарэгістраваны ў вёсцы Казейкі, таму галасаваў на ўчастку ў Залужжы. На выхадны дзень у мяне свае планы, у тым ліку на адпачынак. Правёў на ўчастку каля дзвюх гадзін. Было прыемна пагутарыць з членамі камісіі, а яны задавалі мне, як доктару, шмат пытанняў наконт COVID-19. Спадабаўся і сам Залужскі вучэбна-педагагічны комплекс, дзе размешчаны ўчастак для галасавання. Усё ў ім прыгожа аформлена, гатова да новага навучальнага года.
Святлана Пархоменка, загадчыца педыятрычнага аддзялення
— Мой графік работы такі, што на выхадныя прыходзяцца дзяжурствы, таму галасую датэрмінова. Увогуле хаджу на выбары свядома, з разуменнем таго, што жыву ў дзяржаве і павінна быць законапаслухмяным грамадзянінам, рабіць свой выбар.
Мой выбар – за Беларусь, моцную і стабільную краіну, якая развіваецца, ідзе ў нагу з часам, гарантуе сваім грамадзянам бяспеку і мір.
Вольга Ярмоленка, загадчыца інфекцыйнага аддзялення

— Прагаласавала датэрмінова, таму што выхадных дзён у доктара не так і многа, і іх хочацца прысвяціць сям’і, неадкладным дамашнім справам. Галасую, як і кожная жанчына, за спакой у рэспубліцы, бяспеку для сябе, дзяцей і ўнукаў.
Тамара Пятроўская, медсястра педыятрычнага аддзялення
— У выхадныя па графіку я працую, таму прагаласавала датэрмінова. Хочу, каб у нашай краіне быў мір, ніколі не было вайны. У мяне трое сыноў, чатыры ўнучкі – ім жыць у прыгожай Беларусі.
Гутарыла Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара
Очень приятно. Держу пари, данной информации можно конечно поверить
Рейтинг комментария:
0
0