Сянаж у палімерных рукавах

Нумары Ураджай-2014

image_pdfimage_print

У ПДСУП “Профі-Аграцэнтр” сёлета набыта спецыяльная машына для запакоўвання здрабнёных травяных кармоў у палімерны рукаў. З першага ўкосу па новай тэхналогіі на прадпрыемстве закладзена звыш тысячы тон сенажу, пры гэтым кожны рукаў змяшчае 180 тон. Пакладзены рукавы побач з  МТФ “Заямнае”.

– Запакоўваць сянаж у палімерныя рукавы абыходзіцца ў два разы танней,чым закладваць яго ў траншэі, – падкрэсліў галоўны аграном Ігар Баброў. – Такі спосаб закладкі кармоў даволі эфектыўны і нават больш выгадны за закатванне іх у рулоны з абгортваннем у стрэйч-плёнку.

Тэхналогія даволі простая. Здрабнёная зялёная маса падвозіцца да машыны, выгружаецца ў прыёмнік, дзе з дапамогаю спецыяльных прыстасаванняў падаецца ў рукаў. Яго даўжыня звыш шасцідзесяці метраў, дыяметр – 2,7 метра. Такі спосаб нарыхтовак даўно прымяняецца ў Еўропе, яго эфектыўнасць даказана на практыцы. Кармы ў палімерных рукавах захоўваюць практычна першапачатковую пажыўнасць і сакавітасць, што дазваляе павялічваць прадукцыйнасць жывёлы. Паспяхова пераймаюць гэты вопыт і беларускія корманарыхтоўшчыкі.

– Усе намаганні скіраваны намі на закладку менавіта якасных кармоў, – дадае Ігар Мікалаевіч. – Рыхтуем экалагічна чыстыя,   строга прытрымліваемся тэхналогіі, даводзячы зялёную масу да аптымальнай вільготнасці.  Плануем закласці ў рукавы каля трох тысяч тон сенажу.

Надзея БАТАЛКА

На здымку: галоўны заатэхнік Уладзімір Жукаў і галоўны аграном Ігар Баброў задаволены вынікам – кармы запакаваны надзейна.

Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *