Стаўбчанка Святлана Бубен галасуе за Беларусь

Выборы-2020 Главное Соцыум

Прагаласаваць датэрмінова на Заводскі ўчастак для галасавання № 7 прыйшла стаўбчанка Святлана Бубен.

— Галасую за Беларусь, за стабільнасць. У нашай краіне ёсць сацыяльныя гарантыі, сацыяльныя стандарты, у ліку ў бюджэтнай сфере, дзе я працую, — сказала Святлана.

Прыйшла прагаласаваць датэрмінова Святлана Бубен

Святлана Бубен працуе намеснікам дырэктара СШ № 3 г. Стоўбцы, таму не магла абыйсці тэму будаўніцтва ў райцэнтры новай, чацвёртай, школы. З яе ўвядзеннем разгрузіцца школа № 3 і, акрамя таго, Святлана Міхайлаўна выказала спадзяванне, што ў новай школе атрымае работу яе дачка Анастасія. Дзяўчына закончыла сёлета школу і паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка.

Заяўкі на галасаванне на даму запісвае член камісіі Дзмітрый Макарэвіч

Для галасавання падыходзяць і іншыя выбаршчыкі. Участак працуе ў звычайным рэжыме. Старшыня камісіі Іна Буланцава заўважае, што ў спісах для галасавання – 1756 чалавек, з іх 26 будуць галасаваць упершыню.

Старшыня камісіі Іна Буланцава расказала, што з адкрыццём новага ўчастка ў СШ № 3 г. Стоўбцы спіс выбаршчыкаў на ўчастку скараціўся прыкладна на 200 чалавек.

— На гэтых выбарах участак зменшыўся дзесьці на 200 выбаршчыкаў, таму што частка жыльцоў вуліцы Міру будзе галасаваць на новым участку, адкрытым на базе СШ № 3, — расказала Іна Буланцава.

На ўчастку прымаюцца заяўкі на надомнае галасаванне ў асноўны дзень выбараў.

Падчас галасавання працуюць назіральнікі Мікалай Гардзіевіч, Таццяна Курмышава, Уладзімір Стэльмах

За ходам галасавання вядуць назіранне прадстаўнікі ад філіяла ААТ “ККХ “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы і Белпрафмаша. Навідавоку – графік работы на ўчастку назіральнікаў ва ўсе дні выбараў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *