Выбаршчыкі прыходзяць сем’ямі

Важное Выборы-2020 Соцыум

На Ленінскім участку для галасавання № 1 — атмасфера асаблівая. Участак месціцца ў фае раённага цэнтра культуры, таму выбаршчыкам ісці сюды прывычна, ды і асацыяцыі ў многіх узнікаюць вельмі сімвалічныя, а менавіта са святам, цікавай сустрэчай.

Выбарчы кодэкс – адзін з асноўных дакументаў у рабоце членаў камісіі

Дзяржаўны сцяг і іншая атрыбутыка нагадваюць пра тое, што ўдзел у выбарах – не проста свята волевыяўлення, а мерапрыемства дзяржаўнай важнасці, якое вызначае будучае нашых сем’яў і заўтрашні дзень роднай краіны.

Датэрміновае галасаванне праходзіць у спакойнай добразычлівай абстаноўцы. Некаторыя прыходзяць на ўчастак сем’ямі.

На ўчастак выбаршчыкі прыходзяць сем’ямі

Мы заўважылі, што члены камісіі трымаюць пад рукой Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, каб пры неабходнасці максімальна поўна даць адказы на ўсе ўзнікаючыя пытанні.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *