Бальнічны ўчастак рыхтуецца да галасавання

Важное Выборы-2020 Медыцына

Бальнічны ўчастак для галасавання № 9 размешчаны на базе УАЗ “Стаўбцоўская ЦРБ”. Участак мае статус закрытага, і галасаванне тут, згодна з заканадаўствам, пройдзе 9 жніўня, у асноўны дзень галасавання.

Як звычайна, галасаваць на ўчастку будуць тых, хто на даны момант знаходзіцца на стацыянарным лячэнні ў аддзяленнях бальніцы, а таксама жыхары раёна, хворыя на COVID-19, якія лечацца амбулаторна. Апошніх прыкладна 150 чалавек, і пражываюць яны ў розных населеных пунктах раёна, таму будзе арганізавана дастаўка жадаючых на ўчастак для галасавання.

— З ліку супрацоўнікаў бальніцы будуць працаваць шэсць брыгад, усе іх члены атрымаюць экіпіроўку і неабходныя сродкі аховы, — адзначае галоўны ўрач Святлана Глебка.

На даны момант на ўчастку вядуцца падрыхтоўчыя работы. На мінулых выбарах ён размяшчаўся ў актавай зале бальніцы, на чацвёртым паверсе, а на сёлетніх у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй перанесены на першы паверх, у хол педыятрычнага аддзялення паліклінікі. “Аздобім участак вазонамі, дыванамі, каб выбаршчыкі адчулі атмасферу свята”, — падкрэслівае Святлана Глебка.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *