
Пераважная большасць тых, хто галасуе на Стаўбцоўскім участку для галасавання № 8, — пажылыя людзі, таму пандус тут – абавязковая ўмова.

Участак размешчаны ў актавай зале аўтапарка № 17. Памяшканне прасторнае, што немалаважна для захавання сацыяльнай дыстанцыі ў бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі. На ўваходзе на ўчастак прыцягвае ўвагу выстаўка творчых работ.

— На ўчастку створаны ўсе ўмовы для галасавання выбаршчыкаў. Многія прагаласавалі датэрмінова, — зазначае старшыня камісіі Валяр’ян Савіцкі.

У спісах – 1339 выбаршчыкаў, у тым ліку 12 будуць галасаваць упершыню. На надомнае галасаванне ўжо паступіла 50 заявак. “Значна больш іх паступіць непасрэдна 9 жніўня, у асноўны дзень галасавання”, — выказвае ўпэўненасць старшыня камісіі.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара