Будучае залежыць ад нас саміх

Выборы-2020 Главное Соцыум

Менавіта такой думкі прытрымліваецца шматдзетная сям’я Сяргея і Іны Пяткевічаў. Іна Станіславаўна – бізнес-лэдзі. Яна ўдастоена звання «Жанчына года – 2019» у намінацыі «Паспяховы кіраўнік», з’яўляецца заснавальніцай і дырэктарам гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «НавабудГандаль». Муж Сяргей Анатольевіч, сыны Валянцін і Павел, дачушка Злата – самае дарагое, што ёсць у жанчыны.

Сям’я прыкладае шмат намаганняў для развіцця роднай Стаўбцоўшчыны, аказвае спонсарскую дапамогу дзіцячым садам і школам, таварыствам інвалідаў і ветэранаў, Стаўбцоўскай ЦРБ і інш.

Свой выбар шматдзетная сям’я зрабіла падчас датэрміновага галасавання.

– Увогуле выбары Прэзідэнта – гэта галоўная падзея ў жыцці дзяржавы, а значыць – і ў нашым жыцці, – дзеляцца сваімі думкамі Іна і Сяргей. – Удзел у выбарах – грамадзянскі абавязак кожнага з нас. Бо ад таго, які будзе наш выбар, залежаць наша бяспека, развіццё адукацыі і медыцыны, росквіт краіны.

Мы любім Беларусь і вельмі хочам, каб нашы дзеці жылі спакойна, мірна, упэўнена робячы крокі ў будучае.

Марына КУТАС

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *