Шматдзетная матуля Вераніка Маскалевіч галасуе за моцную Беларусь

Выборы-2020 Главное Соцыум

Шматдзетная матуля Вераніка Маскалевіч на выбарчым участку

Шматдзетная матуля Вераніка Маскалевіч прагаласавала за моцную Беларусь, якая дае магчымасць будаваць жыллё з дзяржаўнай падтрымкай.

Год таму ў сям’і нарадзіліся двайняты Максім і Аляксей, і ў сям’і Маскалевічаў адразу стала чацвёра дзяцей. Старэйшая Мілана сёлета 1 верасня пойдзе ў школу, а чатырохгадовы Макар наведвае дзіцячы сад № 8, пабудаваны ў райцэнтры ў мінулым годзе. У новым мікрараёне Стоўбцаў будзе і іх трохпакаёвая кватэра – жылы дом для гэтай і іншых шматдзетных сем’яў раёна ўжо ўзводзіцца і павінен быць здадзены ў лістападзе 2020 года.

Пакуль сям’я жыве ў інтэрнаце філіяла ААТ “ККХ “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы (тут жа знаходзіцца і Заводскі ўчастак для галасавання № 7, дзе галасавала Вераніка Маскалевіч). Да нараджэння меншых дзяцей Вераніка працавала кантралёрам-касірам у сталічным гіпермаркеце, бацька Юрый працуе міліцыянерам-вадзіцелем групы затрымання ў Стаўбцоўскім аддзяленні Дэпартамента аховы.

— У нас ёсць перспектыва, упэўненасць у заўтрашнім дні, — гаворыць шматдзетная матуля. – Дзяржава падтрымлівае нас не толькі ў плане жыллёвага будаўніцтва. За знаходжанне Макара ў дзіцячым садзе плацім 50 працэнтаў, харчаванне для двайнятаў выдзяляецца бясплатна, дачка таксама будзе бясплатна харчавацца ў школе.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *