Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

На мінулым тыдні са сваёй даўняй і набалелай праблемай у рэдакцыю звярнулася жыхарка дома № 3 па вуліцы Галаўскога ў  Стоўбцах Галіна Мамонька. Акурат прайшоў моцны дождж і вада шумным патокам  неслася праз агарод. Па словах жанчыны, праблема абвастрылася пасля таго, як было зроблена добраўпарадкаванне тэрыторыі былога садавіна-агародніннага завода. «Бардзюраў на нашым баку няма, і вада свабодна мчыць», – скардзілася жанчына.

Гэты зварот мы адрасавалі намесніку старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Цываку. «Гэтымі днямі ў райвыканкам паступіла шмат падобных зваротаў з розных кропак горада, –  заўважыў Аляксандр Мікалаевіч. – Праблема ёсць, але, згадзіцеся, такія навальнічныя дажджы здараюцца не так часта. Па адным з адрасоў на гэтай вуліцы, дзе склалася крытычная сітуацыя, я выязджаў на месца. Устанаўліваем там латкі, прымаем іншыя магчымыя меры».

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *