Маладыя выбіраюць Беларусь

Важное Выборы-2020 Моладзь Стаўбцоўшчыны

Крысціна Кухта ададе свой голас за будучае Беларусі

Сёлета Крысціна Кухта прыйшла на выбарчы ўчастак упершыню. Зрабіць свой выбар у падтрымку аднаго з кандыдатаў – адказны момант для дзяўчыны. “Я сапраўды хвалююся за будучае сваей роднай Беларусі. Разумею, што голас кожнага грамадзяніна вельмі важны, мой у тым ліку. Менавіта мы выбіраем будучае краіны”, − з упэўненасцю сцвярджае студэнтка міжнароднага ўніверсітэта “Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін» Крысціна Кухта.

Старшыня Цэнтральнага ўчастка для галасавання №4 Аляксей Быкаў павіншаваў яе і ўручыў сувеніры з выявай Стаўбцоўшчыны і абанемент ў басейн.

Зрабіўшы свой выбар, Крысціна Кухта спадзяецца на і далейшае развіццё краіны, захоўванне ў ей стабільнасці, бяспекі, і шырокіх магчымасцяў для моладзі.

Ксенія РУБІН



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *