На Навасвержанскім участку для галасавання № 16 з самай раніцы актыўна ідзе галасаванне. Многія вяскоўцы прыходзяць на ўчастак сем’ямі, каб аддаць свае галасы за кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
— Яшчэ да адкрыцця ўчастка прыйшла І. С. Баўдзей з вуліцы Нясвіжскай. Жанчыне ўручылі падарунак – сертыфікат на праходжаннне фізіяпрацэдураў у Стаўбцоўскай ЦРБ. Яна была вельмі задаволена ім, — расказала старшыня камісіі Алена Тапеха. – Усяго ў спісах для галасавання 1274 выбаршчыкі, з із 14 – галасуюць упершыню. Актыўнасць праяўляюць не толькі пажылыя людзі, але і моладзь, — падкрэслівае Алена Пятроўна.
Назіранне за ходам галасавання ажыццяўляюць назіральнікі. На ўваходзе ва ўчастак выбаршчыкаў вітаюць артысты мясцовага дома культуры. Многія застаюцца, каб паслухаць канцэрт і патанцаваць. Надвор’е добрае, настрой – таксама. Працуе выстаўка вырабаў з лазы аматарскага аб’яднання “Прасніца”.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара