На ўчастках для галасавання можна даведацца пра стан свайго здароўя

Важное Выборы-2020 Медыцына

На ўчастках для галасавання можна не толькі прагаласаваць, але і даведацца пра стан свайго здароўя.

Так, на Навасвержанскім участку для галасавання № 16 нясе дзяжурства памочнік урача мясцовай урачэбнай амбулаторыі Алеся Брушко.

Алеся толькі нядаўна прыступіла да працы ў амбулаторыі, таму адначасова знаёміцца з вяскоўцамі. Ім яна мерае ціск, дае кансультацыі і, у выпадку неабходнасці, гатова аказаць неадкладную медыцынскую дапамогу.

Разам з медыкам нясуць дзяжурства на ўчастку ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Клочка і прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Сіткевіч.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *