Упершыню галасуе на гэтых выбарах Анастасія Свігла

Выборы-2020 Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Дзяўчына прыйшла на Навасвержанскі ўчастак для галасавання № 16 разам з бацькам Юрыем Вацлававічам.

Старшыня камісіі Алена Тапеха павіншавала дзяўчыну і ўручыла ёй памятныя сувеніры і сертыфікат на бясплатнае наведванне басейна.

— Свой выбар раблю свядома. Галасую за будучае Беларусі, — расказала Анастасія. — Я атрымала прафесію повара і ўжо два месяцы працую ў сталовай Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Завочна атрымліваю вышэйшую адукацыю. Мару стварыць сям’ю, займець уласнае жыллё і быць карыснай грамадству.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *