Звыш сямі тысяч

Нумары Ураджай-2014

image_pdfimage_print

Па стане на 14 ліпеня да ўборкі азімага рапсу прыступілі дзевяць сельгаспрадпрыемстваў раёна. Размясцілася даная культура на 3545 гектарах. Сярэдняя ўраджайнасць складае 20 цэнтнераў насення з гектара. Працаўнікі ААТ «Жацерава» завяршылі гэтую работу на ўсёй стогектарнай плошчы, ураджайнасць атрымалі каля 25 цэнтнераў. А самая высокая ўраджайнасць пакуль што ў ААТ «Агранёманскі» – каля 27 цэнтнераў. Па тэмпах уборкі ў кагорце лідараў ААТ «Радзіма Якуба   Коласа» і ААТ АБФ «ПМК-74 – Налібакі», дзе рапс абмалочаны на большай палове плошчаў. Больш за іншых пасеяна азімага рапсу ў ААТ «Дзераўное» – 450 гектараў. Разлікі  на ўраджай тут неблагія. Увогуле па раёне плануецца сабраць звыш сямі тысяч тон насення. Пры спрыяльным надвор’і ўборка рапсу ў гаспадарках завершыцца прыкладна праз тыдзень. Дарэчы, сёлета перад аграрыямі раёна пастаўлена задача пасеяць дадаткова да 3,5 тысячы гектараў азімага рапсу і 1300 гектараў азімай свірэпіцы. Агранёманскія рупліўцы першымі прыступілі да падрыхтоўкі глебы пад сяўбу вышэйназваных культур.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *