Дзеці – наша будучыня

Нумары Увага - дзецям

image_pdfimage_print

ДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ – КРУГЛЫ ГОД

Сёлета раённы дзень прафілактыкі, які традыцыйна ахопліваў школы на працягу навучальнага года, стаў круглагадовым. Летам ён “перамясціўся” ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.

– У першай змене дзень прафілактыкі прайшоў на базе лагера “Нёман”, – расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская. – Да дзяцей прыехалі валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ала Шыдлоўская, псіхолагі сацыяльна-педагагічнага цэнтра Іна Суднік і Кацярына Міхнавец, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі Вадзім Гарохавік, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч, разам з якой прыбыла і пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка. Значыць, навыкі па асновах бяспечнай жыццядзейнасці былі падмацаваны яшчэ і своасаблівым шоу з воднай феерыяй. 

Сустрэчы, якія пачаліся ў актавай зале, потым перамясціліся на свежае паветра, на спартыўную пляцоўку лагера, бо фізкультура, спорт з’яўляюцца лепшым прафілактычным сродкам для моладзі. Спартландыя “Бягом за здароўем” паклікала дзве каманды, у склад якіх былі ўключаны ўсе жадаючыя. Дзеці спаборнічалі амаль на роўных. За гэта яны атрымалі салодкія падарункі – торты.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ  

 

САЦЫЯЛЬНАЯ ПЕРАДЫШКА

З 1-га ліпеня на базе Стаўбцоўскага тэрытарыяльнага цэнтра прадастаўляецца новая платная паслуга – “Сацыяльная перадышка”.

Паслуга прызначана для сем’яў з дзецьмі-інвалідамі (узрост 10 гадоў і больш), якім дапамогуць у звычайным доглядзе гэтых дзяцей. Падыходзяць дзеці, якія здольны самастойна рухацца, з затрымкай псіхафізічнага развіцця, лёгкай і умеранай ступенню разумовага абмежавання, без парушэнняў паводзін і з нязначнымі, умерана-выражанымі, расстройствамі паводзін, з ДЦП І і ІІ ступені, сіндромам Даўна. 

Паслуга “Сацыяльная перадышка” дасць магчымасць бацькам і членам сям’і вызваліцца на некаторы час, каб аднавіць сілы або вырашыць сямейна-бытавыя праблемы. Знаходжанне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця будзе суправаджацца спецыялістам аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. 

Пра тое, як прадастаўляецца новая паслуга, расказала загадчыца аддзялення Наталля Макава: «Сям’я, якая выхоўвае дзіця-інваліда, мае права выкарыстаць гэтую паслугу на платнай аснове раз на тыдзень, працягласцю ад адной да чатырох гадзін. Мы прапануем яе па суботах з 9 да 13 гадзін. Заяўкі можна падаваць з панядзелка па чацвер  па тэл. 2-17-20. Па гэтым тэлефонным нумары можна атрымаць і больш падрабязную інфармацыю аб паслузе».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *