На Наваколасаўскі ўчастак для галасавання №10 працягваюць ісці выбаршчыкі

Важное Выборы-2020 Год малой родины

Юлія і Віталь Агеевы прыйшлі на Наваколасаўскі ўчастак для галасавання № 10 разам з дачкой Насцяй.

— Настрой цудоўны. Галасуем за перамены, за Беларусь, у якой і нашым дзецям, і пажылым людзям будзе жыць добра, — гаворыць Юлія.

Старшыня камісіі Вольга Авілава дадае: “Усяго ў спісах для галасавання 1198 выбаршчыкаў. Чатыры з іх галасуюць упершыню. На галасаванне на даму падалі заяўкі 42 чалавекі. Аб’ехаць іх удалося даволі хутка, таму што ўсе пражываюць кампактна, у адным пасёлку. Транспарт выдзеліла воінская часць”.

 На выбарчым участку працуе выязны гандаль – фірменны магазін “Мясны хутарок” ААТ “Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат”. Арганізавана і дэгустацыя прадукцыі камбіната.

Побач з цэнтрам культуры ладзіцца канцэрт. Як расказала культарганізатар Дзіяна Тарасенка, выступаюць госці з Дзяржынскага раёна, а таксама свая салістка — Галіна Андруковіч.

Мясцовым жыхарам так спадабалася канцэртная праграма, што яны засталіся адпачываць сем’ямі, разам з дзецьмі і ўнукамі ў суседнім парку нават пасля таго, як закончылася выступленне артыстаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *