У асноўны дзень галасавання колькасць выбаршчыкаў на Яблынаўскім участку для галасавання № 22 павялічылася з 368 чалавек да 380.
— Менавіта столькі дачнікаў, якія зарэгістраваны ў Мінску, але на даны момант знаходзяцца на дачы, з’явілі жаданне прагаласаваць. Заканадаўствам гэта не забаронена, — зазначае старшыня камісіі Алена Бохан.
Акрамя вёскі Яблынаўка, у спісе для галасавання – жыхары такіх вёсак, як Атцэда, Кучкуны, Баханы.
Для іх на працягу дня выступалі эстрадная студыя “Арыенцір”, вучні Стаўбцоўскай дзіцячай школы матсацтваў і мастацкі калектыў з Узды “Зборная субота”.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара