На Яблынаўскім участку для галасавання № 22 можна прагаласаваць і стаць удзельнікам цікавай экскурсіі

Выборы-2020 Главное Культура

На Яблынаўскім участку для галасавання № 22 можна прагаласаваць і стаць удзельнікам цікавай экскурсіі, якую праводзіць майстар-фалькларыст структурнага падраздзялення “Цэнтр народнай творчасці” ДУ “Стаўбцоўскі раённы цэнтр культуры” Ала Янская.

Экскурсія пачынаецца з экспазіцыі “Беларуская хатка”, а далей, у выставачнай зале, чакае фотавыстаўка земляка Аляксандра Крэня.

Падпалкоўнік у адстаўцы, Аляксандр Анатольевіч нарадзіўся ў Яблынаўцы, закончыў Коласаўскую сярэднюю школу, служыў сувязістам і медыкам, у тым ліку праходзіў службу у Манголіі. Цяпер ён – фотамастак, які з уласцівай творчаму чалавеку назіральнасцю сочыць за прыродай і людзьмі.

Наведвальнікі ў захапленні ад яго арыгінальных фотаздымкаў.

— Пазнаёміцца з фотавыстаўкай можна і ў іншыя дні, — запрашае Ала Янская.

 Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *