На Яблынаўскі ўчастак для галасавання № 22 паступіла больш за 70 заявак для галасавання на даму.
З самай раніцы сакратар камісіі Ірына Бярвенская і член камісіі Аляксандр Дзядзюля выправіліся на ўказаных адрасах. Як правіла, людзі іх ужо чакалі.
Разам з членамі камісіі мы таксама выехалі на вуліцу Савецкую у вёсцы Яблынаўка да Міхаіла і Людмілы Бандаровічаў.
— Апошнія дзесяць гадоў мы галасуем датэрмінова, таму што муж хварэе, мае інваліднасць, — тлумачыць гаспадыня.
— А за што вы аддалі свой голас? – цікавімся
— Галасуем за мірную Беларусь. Няхай у кожнай сям’і будуць здароўе і дабрабыт.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара